Аднак вось якія якія факты ў сваёй кнізе “Браты Гарэцкія” прыводзіць сучасны беларускі навуковец і грамадскі дзеяч Радзім Гарэцкі (сын Гаўрылы Іванавіча, пляменнік Максіма Гарэцкага).
У 20-х гадах мінулага стагоддзя ў Горках існаваў Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, які ўзначальваў М.Ц.Козыраў – камуніст, малады ініцыятыўны арганізатар ды вораг беларушчыны. У яго каманду ўваходзілі такія відныя прафесары – вялікадзяржаўныя шавіністы, як У.І.Кіркор, У.У.Вінар, А.В.Ключароў. Іх актыўная падтрымліваў А.І.Крыніцкі – першы сакратар ЦК КП(б)Б (па сённяшніх мерках – кіраўнік Беларусі) і намеснік наркамасветы П.І.Валасевіч.
Гэтая група імкнулася аддзяліць ад Беларусі як смаленскую частку, а таксама Магілёўскую губерню і асабліва Горацкі раён, дзе знаходзіўся сельскагаспадарчы інстытуту, і далучыць іх да Смаленскай губерні РСФСР. У процівагу гэтым дзеячам выступіла вялікая група маладой беларускай інтэлігенцыі. Сюды амаль цалкам увайшлі супрацоўнікі Інбелкульту (цяпер Акадэмія навук).
Дзякуючы прынцыповай пазіцыі нашай інтэлігенцыі Горацкі раён пакінулі ў складзе БССР. Такім чынам, у Савецкай Беларусі апынулася два сельскагаспадарчыя інстытуты: Горацкі ў Горках і Беларускі ў Мінску. Разгарнулася новая вялікая дыскусія, ці пакідаць абодва інстытуты, ці аб’яднаць у адзін. А калі аб’яднаць, дык дзе тады пакінуць новую ўстановы – у Горках ці Мінску?
У гэтую барацьбу ўключыўся і Гаўрыла Гарэцкі, які стаў адным з самых актыўных удзельнікаў “беларускай групы”. Апошняя дабівалася, каб зрабіць адзіную моцную сельскагаспадарчую ўстанову ў Горках. Гарэцкі апублікаваў на гэту тэму шэраг артыкулаў. Адзін з іх выйшаў у 1922 годзе ў газеце “Савецкая Беларусь”. Назва таго артыкула “Дзе быць Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі”.
“Беларусі патрэбна свая Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, якая б стаяла па навукова-навучэбнай каштонасці разам з заходнееўрапейскімі і расійскімі вышэйшымі сельскагаспадарчымі ўстановамі. <…> На Усходняй Беларусі няма адраджэнскай базы. Горкі такое месца, дзе Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія і магла б найлепш заснавацца”, – адзначаў у сваім артыкуле Гаўрыла Іванавіч.
Тая даўняя дыскусія, як не складана здагадацца, скончылася перамогай “беларускага крыла”: было вырашана спалучыць Горацкі і Беларускі інстытут сельскай гаспадаркі ў адзіную ўстанову – Беларускую дзяржаўную акадэмію сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі з цэнтрам у Горках. Рашэнне было зацверджана пастанова СНК БССР ад 5 жніўня 1925 г.
Выходзіць, што без гарачых старанняў Гаўрылы Іванавіча, не было б зараз у Горках акадэміі, без якой наш горад – і не горад зусім. І не было дзе працаваць некаторым тым у цяперашняй БДСГА, якія хочуць, каб ад дома Гарэцкага не засталося каменя на камні.

Адкуль жа ў Горках Гарэцкі? У маім горадзе класік айчыннай літаратуры вучыўся, а пазней і працаваў загадчыкам кафедры мовы і гісторыі БДСГА. З Горкамі звязаны і два літаратурныя перыяды беларускага генія.
Гарэцкі для нас – гэта не проста чалавек з партрэта ў школьным падручніку літаратуры. Гэта наш брэнд і наш гонар. Некалі ў Горкі будуць прыязджаць турысты, каб прайсціся па вуліцах, якімі крочыў беларускі геній. А пакуль і без турыстаў ёсць каму цешыцца з адной думкі, што тут жыў і працаваў Гарэцкі.

На доме, ад якога неўзабаве застанецца мокрае месца, ёсць памятная шыльда, але будынак не ўваходзіць у спіс гістарычнай спадчыны. Таму з ім могуць, сапраўды, зрабіць што заўгодна.
Але ж не ўяўляю сабе экскаватара, які руйнуе Пятроў пагорак (на ім жа ў руска-шведскую вайну месцілася стаўка расійскага цара ў Горках!)
Таксама мала мне верыцца, што ў помніка Леніну на цэнтральнай плошчы майго горада адкруцяць галаву. А каменнае цела істукана зарыюць у канаве.
За абодвух герояў будзе каму заступіцца: “трудзяшчыеся”, “ветэраны” і “прочыя і прочыя” адразу скажуць сваё слова. А хто пастаіць за Гарэцкага?
У пачатку мінулага стагоддзя будзіцелямі беларусаў былі Луцкевічы, Цётка, Купала. У пачатку новага века нашу веру ў сябе абуджае рок-музыка Сяргей Міхалок.
Такім мне запомніцца палкоўнік Кадафі.